Як спорт вучыць «чуць віры свае». ЭТО НЕВЕРОЯТНО! У спартыўным кантэксце ўсё не зусім кепска з беларускай мовай..

У спaртыўным кaнтэксцe ўсё нe зусім кeпскa з бeлaрускaй мoвaй.Aдрaзу пaпярэджу, рэзaнaнснae выкaзвaннe Васіля Кірыенкі не паўплывала на асабістае стаўленне да атлета: Кіры — па-ранейшаму выбітны раварыст і, падкрэсліваю, беларус. Для большасці суайчыннікаў сёння «нацыянальнасць» — гэта «грамадзянства», людзей яднае агульная арганізацыя жыцця на сваёй зямлі, у сваёй дзяржаве, але не адчуванне прыналежнасці да пэўнага этнасу, знітаванага мовай і здабыткамі ўласнай культуры. На жаль. Кірыенка наўпрост агучыў пазіцыю, якой прытрымліваюцца вашы тата і мама, або сябры, або каханыя, або бос на працы.

«Па-беларуску размаўляюць адзінкі? Так пачні з сябе, што перашкаджае?» Так можна напісаць у каментары на форуме віртуальнаму суразмоўцу, але ці ўпікнеш бацькам, якія гадавалі ў ліхалецце пасля развалу саюзу? Бабулі, чыя маладосць прамінула, напрыклад, у швейнай майстэрні? Тваё ж сумленне — іншае пытанне.Мяркую, публічныя дыскусіі на тэму безабароннасці мовы — справа неабходная: запамінальнае супастаўленне з мовай баскаў беларускаму слову нясе больш карысці, чым спагадлівае маўчанне. Андрэй Вашкевіч у «THE» нагадвае Кіры, што 60% грамадзян Беларусі, згодна з перапісам-2009, лічаць беларускую мову роднай. Але! Нават фармальна нельга цешыцца гэтым паказчыкам.У прыведзенай ніжэй табліцы* паказана, як на працягу апошніх 80 гадоў, па даным сямі перапісаў, змянялася доля грамадзян БССР/Беларусі, называўшых сябе беларусамі (этнічных беларусаў), і доля тых этнічных беларусаў, якія лічылі беларускую мову роднай.Лёгка заўважыць, што за апошнія 20 гадоў этнічнае і моўнае самавызначэнне не ўвязваліся адно з адным. Калі доля этнічных беларусаў паслядоўна пакрыху ўзрастала, то доля беларусаў, назваўшых беларускую мову роднай, у 1999-м дайшла да 85,6%, але за 10 наступных гадоў знізілася амаль на 25% і дасягнула рэкорднага мінімуму — 60,8%.У наступнай табліцы прадстаўлены даныя двух постсавецкіх перапісаў, якія дазваляюць убачыць, як да беларускай мовы ставіліся асноўныя этнічныя групы ў Беларусі, а таксама жыхары гарадоў і сельскай мясцовасці.Чаму людзі ў сем’ях размаўляюць на няроднай мове? Відавочна, лічбы перапісаў у слупках аб роднай і хатняй мовах — гэта ўяўленне грамадзян аб пажаданым, пазітыўным або належным, аднак гэта не факт іх моўнага быцця.

Абедзьве мовы Беларусі прэстыжныя, але па-рознаму. Беларуская — як адзін з дзяржаўных сімвалаў, у Мінску і часткова некаторых абласных цэнтрах — як элітарная мова нацыянальнай інтэлігенцыі. Руская — як мова паўсядзённых зносін грамадзян, асноўная мова адукацыі, улады, СМІ, Інтэрнэту, кніг і, зразумела, як мова, з якой не застанешся без працы за мяжой. Вёска? Так, амаль 80% сельскіх жыхароў (а гэта 26% насельніцтва краіны) лічаць беларускую мову роднай, 59% вяскоўцаў назвалі беларускую — мовай хатняй камунікацыі.

Аднак не выпадае казаць аб запаведнай чысціні вясковай мовы: яна выціскаецца трасянкай — хаатычна змяшаным беларуска-рускім маўленнем.Чаму так склалася? Акрамя глабальных войнаў, якія фізічна вынішчалі беларусаў, мы ў перыяд славянскай «вясны народаў» — актыўнага нацыянальнага самавызначэння паўднёвых і заходніх славян — апынуліся, як і украінцы, у няволі імперскай русіфікацыі. Па перыметры Расійскай імперыі жылі шматлікія народы, але іх тытульныя пісьмовыя мовы захаваліся, і толькі ў Беларусі ды Украіне русіфікацыя дасягнула крытычнага ўзроўню і нават перайшла яго. Прычын дзве: блізкародства моў і нацыянальна-моўная палітыка царызму. Левабярэжная Украіна разам з Кіевам увайшла ў склад Маскоўскай дзяржавы ў 1654 годзе, беларускія землі — пасля падзелаў Рэчы Паспалітай (1772-1795 гг.).

Нават свабоды, якія ўдалося займець пасля рэвалюцыі 1905-1907 гадоў, не знялі забароны на выкладанне беларускай і ўкраінскай моў у школах. У Беларусі і «падрасійскай» Украіне з’яўленне школ, дзе выкладанне вялося на нацыянальных мовах, стала магчымым толькі ў 1915-1916 гадах (на акупаваных немцамі тэрыторыях).Чаму сучасная моўная сітуацыя ва Украіне адрозная ад нашай? Царызм лічыў Украіну саюзнікам Расіі ў войнах супраць Польшы, у той час як беларусы з часоў ВКЛ часцей выступалі ў саюзе з палякамі (ці з польскім нацыянальным рухам) супраць Расіі. Таму на нашых землях палітыка русіфікацыі была больш жорсткай. З 1805 па 1913 гады ва Украіне былі адчынены не менш за 9 буйных адукацыйных устаноў (Харкаўскі інстытут, Нежынскі ліцэй і г.д.).

У Беларусі ж у 1832 годзе пасля паўстання быў зачынены Віленскі ўніверсітэт, напачатку 1830-х гг. Полацкі кадэцкі корпус пераведзены ў Маскву, дзе стаў першым маскоўскім кадэцкім корпусам, першая ў Імперыі Горыцкая земляробчая акадэмія пасля паўстання 1863-га зачынена і пераведзена ў Пецярбург… Калі пачалася Першая сусветная вайна, у Беларусі не было ніводнай (!) вышэйшай школы. Некаторыя дзеячы беларускай культуры (Насовіч, Ластоўскі, Гартны, Лёсік) так і не атрымалі вышэйшай адукацыі, Купала і Колас — таксама.У выніку пачатак ХХ веку беларусы сустрэлі народам амаль без беларускамоўнай інтэлігенцыі і чыноўніцтва, без нацыянальнай школы, у тым ліку пачатковай, без уласнай мовы па-за сялянскай хатай. Савецкая беларусізацыя 1920-х змянілася сталінскімі рэпрэсіямі, апошняя дзяржаўная беларусізацыя доўжылася ўсяго чатыры гады (1991–1994 гг.).Так ці трэба здзіўляцца таму, што беларускія дзеці сёння вывучаюць беларускую мову як замежную? Вучаць лексіку, знаёмяцца з граматыкай… Слоік і прас — гэта звычайныя банка и утюг, але для школьніка яны не бліжэйшыя за англійскія jar і iron.

Дзе-нідзе ў гарадах можна наткнуцца на моўную выспачку, але ж гэта усё роўна выспа….Кумір падлеткаў Макс Корж ідзе па начным цэнтры сталіцы… Иду я по Тройки, а тут такой сюрприз. Видео опубликовано Макс Корж (@maxkorzhmus) Окт 5 2016 в 11:24 PDT Иду я по Тройки, а тут такой сюрприз.Видео опубликовано Макс Корж (@maxkorzhmus) Окт 5 2016 в 11:24 PDTІ пры ўсім тым ёсць беларускі спорт. Дзе:— Праводзіцца рэбрэндынг зборнай па футболе з апорай на творчасць Уладзіміра Караткевіча, заснаваны на народным галасаваніі.— Тое ж народнае галасаванне абірае беларускамоўны каментарый фінальнага матча ЧЕ па футболе.— Футбалісты самі каментуюць гульні па-беларуску.— Мянушку «народная каманда» атрымоўваюць «Крумкачы», якія часткова будуюць імідж на нацыянальнай ніве.— Беларускага грамадзянiна, былога супрацоўніка спартыўнага сайта упершыню за апошнiя 17 гадоў караюць за абразу беларускай мовы (гаворка ішла пра білборд «Славіі»).— Прэс-службы клубаў і самі клубы сістэмна ці час ад часу прасоўваюць беларускае слова.— Спартсмены ўдзельнічаюць у беларускім культурным жыцці.Хтосьці скажа — дробязь.